Белорусский портал в Казахстане

Літва выступае за больш хуткае спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС



Аб гэтым заявіў 7 снежня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас.

Літоўскі бок зацікаўлены ў тым, каб перагаворны працэс паміж Беларуссю і ЕС па візавым рэжыме паскорыўся, а вынікам стала пагадненне па яго спрашчэнні, сказаў пасол. Паводле інфармацыі дыпламата, бакам засталося вырашыць тэхнічныя пытанні.

"Іх трэба хутчэй вырашаць і рухацца далей", - перакананы ён.

Літва таксама лічыць, што кошт шэнгенскіх віз для беларусаў можа быць ніжэйшым. "Гэта было б добрай магчымасцю для пашырэння кантактаў паміж Беларуссю і ЕС", - падкрэсліў пасол Літвы ў Беларусі.

7 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/28/37945
Текущая дата: 17.11.2024