Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
20 снежня адбудзецца рабочы візіт міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў Грузію.
Праграмай візіту запланаваны сустрэчы Макея з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргелашвілі, старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзэ, міністрам замежных спраў Міхеілам Джанелідзэ, а таксама каталікосам-патрыярхам Грузіі Іліёй II.
Бакі абмяркуюць увесь спектр беларуска-грузінскіх адносін, у тым ліку пытанні палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, нарошчвання беларускага экспарту, узаемадзеяння па лініі міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.
У рамках візіту адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця пасольства Рэспублікі Беларусь у Грузіі. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, урада і парламента Грузіі, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў, мэрыі Тбілісі, а таксама дыпламатычнага корпуса.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2016
Мінск, 19 снежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/28/38062
Текущая дата: 17.11.2024