Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Кыргызстана і пасол Беларусі абмеркавалі ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнароднай арэне



Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Віктар Дзенісенка ў час сустрэчы 31 сакавіка абмеркавалі ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных са станам і перспектывамі далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнароднай арэне, уключаючы сумесную работу ў інтэграцыйных структурах, дзеючых на постсавецкай прасторы.

Віктар Дзенісенка завяршае сваю дыпламатычную місію ў Кыргызстане. Алмазбек Атамбаеў выказаў удзячнасць беларускаму паслу за шматгадовую і плённую дзейнасць, адзначыў вялікі асабісты ўклад у развіццё і паглыбленне беларуска-кыргызскіх адносін.

31 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/28/38983
Текущая дата: 24.12.2024