24 кастрычніка ў рамках чацвёртага пасяджэння сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Беларусь наведае намеснік прэм`ер-міністра, міністр развіцця Польшчы Матэуш Маравецкі.
Паводле інфармацыі сайта Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Маравецкі таксама плануе ўзяць удзел у штогадовым беларуска-польскім эканамічным форуме "Добрасуседства-2016", які пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка.
Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, падрыхтоўку да пасяджэння беларуска-польскай камісіі абмеркавалі 19 кастрычніка ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына і пасол Польшчы Конрад Паўлік.
10 кастрычніка падчас візіту ў Варшаву міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заяўляў: "Мы дамовіліся аб тым, што мы створым максімальна спрыяльныя ўмовы для правядзення пасяджэння сумеснай міжурадкамісіі, якая адбудзецца 24 кастрычніка гэтага года ў Мінску, і зробім усё для таго, каб праца гэтай камісіі была нацэленая на атрыманне канкрэтных вынікаў".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 19 кастрычніка 2016
Мінск, 19 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/29/37310
Текущая дата: 17.11.2024