Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прадоўжыць работу па збліжэнні пазіцый у хутчэйшым падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС



Аб гэтым заявіў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Дзмітрый Мірончык акцэнтаваў увагу на зацікаўленасці Беларусі ў вырашэнні гэтага пытання. "Калі глядзець на храналогію, то Беларусь была першай, хто яго паставіў яшчэ напярэдадні ўступлення нашых краін-суседзяў, у тым ліку Літвы і Польшчы, у Шэнгенскую зону", - падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.

Паводле яго слоў, застаюцца неўрэгуляванымі некалькі тэхнічных момантаў. У тым ліку ўвядзенне біяметрычных пашпартоў. "Гэта пытанне - у працэсе вырашэння ў Беларусі", - заўважыў ён, сказаўшы, што адкладзеным застаецца пытанне аб рэадмісіі. "Будзем збліжаць гэтыя пазіцыі", - удакладніў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

8 снежня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/29/37944
Текущая дата: 24.12.2024