Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28-30 верасня зробіць дзяржаўны візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праграмай візіту запланаваны перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Па іх выніках чакаецца падпісанне каля 30 міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне таксама правядзе сустрэчы з прэм`ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам, старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам і старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка наведае Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адкажа на іх пытанні.

26 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/30/37053
Текущая дата: 25.12.2024