Белорусский портал в Казахстане

Консульскія службы Беларусі і Украіны вядуць перагаворы па ID-картках



Аб гэтым 10 сакавіка паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка.

Паводле слоў дыпламата, "цяпер вядуцца перагаворы па лініі консульскіх службаў". Ён адзначыў, што беларускія пункты пагранпропуску прызнаюць і замежныя, і ўнутраныя пашпарты.

Як паведамлялася, унутраныя пашпарты новага ўзору Украіна ўвяла ў пачатку года. Паводле дзеючага двухбаковага пагаднення ад 2009 года аб бязвізавых паездках новы ўкраінскі пашпарт не прадугледжаны ў якасці дакумента для пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі.

У сувязі з гэтым беларускі бок прапанаваў Украіне правесці дадатковыя кансультацыі па ID-картках.

Пры гэтым бязвізавы рэжым паездак паміж Беларуссю і Украінай, прадугледжаны пагадненнем 2009 года, захоўваецца ў поўным аб`ёме.

10 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/31/34656
Текущая дата: 29.09.2024