Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В`етнам у Рэспубліцы Беларусь Ле Ань 21 студзеня на вечары ў Доме дружбы, прысвечаным 24-годдзю беларуска-в`етнамскіх дыпламатычных адносін.
В`етнам і Беларусь звязаны даўняй дружбай, карані якой яшчэ ў савецкім перыядзе. Новы этап у гісторыі двухбаковых адносін пачаўся 24 студзеня 1992 года, калі Беларусь і В`етнам падпісалі пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных адносін.
"За 24 гады мы дасягнулі вялікіх поспехаў - падтрымліваюцца цесныя кантакты на вышэйшым узроўні, умацоўваецца палітычны ўзаемадавер, забяспечваецца падтрымка ў міжнародных структурах, у першую чаргу ў ААН і Руху недалучэння па важных пытаннях міжнароднага развіцця. Пашыраецца супрацоўніцтва ў галінах эканомікі, адукацыі, культуры, камунікацый і транспарту, бяспекі", - сказаў Ле Ань.
В`етнам з`яўляецца традыцыйным гандлёвым партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У Беларусь краіна пастаўляе сродкі сувязі, офісную тэхніку, морапрадукты, рыс, фрукты, чай, каву. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту з`яўляюцца калійныя ўгнаенні, машынакамплекты грузавой тэхнікі, трактары, кар`ерныя самазвалы, аўтобусы, вінна-гарэлачныя і малочныя прадукты.
Дыпламат асабліва акцэнтаваў увагу на важнасці праведзенага ў мінулым годзе дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў В`етнам. Па выніках сустрэч і перагавораў на вышэйшым узроўні падпісаны дакументы, якія вызначаюць перспектывы беларуска-в`етнамскага ўзаемадзеяння.
"Ёсць усе падставы меркаваць, што сумеснымі намаганнямі мы зможам умацаваць і паглыбіць увесь комплекс узаемавыгадных сувязей і ў поўным аб`ёме выкарыстаць магчымасці, якія адкрываюцца перад намі, - лічыць Ле Ань. - Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, мы будзем актыўна падтрымліваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва".
Кіраўнік в`етнамскай дыпламатычнай місіі дадаў, што 20 студзеня ў палітычным жыцці краіны адбылася важная падзея - адкрыўся 12-ы з`езд Камуністычнай партыі В`етнама.
"Пасля гэтага будзе выбрана новае кіраўніцтва краіны, і мы ўпэўнены, што прынятыя з`ездам рашэнні дадуць новы імпульс развіццю В`етнама", - падкрэсліў пасол.
У сваю чаргу старшыня таварыства дружбы "Беларусь - В`етнам", старшыня Саюза беларускіх ветэранаў в`етнамскай вайны Міхаіл Вінаградаў адзначыў, што адносіны паміж дзяржавамі падтрымліваюцца на самым высокім узроўні, аб чым сведчыць і ўзаемны абмен візітамі.
Акрамя таго, у мінулым годзе ў Беларусі з поспехам прайшоў тыдзень в`етнамскай культуры. Актывісты таварыства дружбы "Беларусь - В`етнам" і беларускія ветэраны в`етнамскай вайны пастаянна запрашаюцца на сустрэчы, арганізаваныя пасольствам В`етнама, у тым ліку ў час візітаў вышэйшых службовых асоб В`етнама.
Міхаіл Вінаградаў падкрэсліў, што актывісты таварыства дружбы гатовы падключыцца да выканання праграмы супрацоўніцтва ў эканамічнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах на перыяд 2016-2018 гадоў, падпісанай прэзідэнтамі Беларусі і В`етнама ў снежні 2015 года ў Ханоі.
На святочным вечары ў Доме дружбы выступілі маладыя в`етнамскія і беларускія выканаўцы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі, творчай інтэлігенцыі.
22 студзеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/32/33949
Текущая дата: 17.11.2024