Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Турцыю з рабочым візітам



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Турцыю.

Плануецца, што 14 красавіка ў Стамбуле кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе пад дэвізам "Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру".

Чакаецца, што ў час мерапрыемства Прэзідэнт Беларусі выступіць з прамовай. Праграмай рабочага візіту таксама прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з лідарамі замежных краін.

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, у склад якой уваходзяць больш за 50 краін з насельніцтвам 1 млрд чалавек. Беларусь і АІС маюць у многім супадаючыя падыходы і прыярытэты на міжнароднай арэне, у першую чаргу ў такіх сферах, як сямейныя каштоўнасці, рэлігійная талерантнасць, устойлівае развіццё, правы чалавека.

13 красавіка 2016, Стамбул
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/32/35165
Текущая дата: 25.12.2024