Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Італіі Серджа Матарэла праходзяць у Квірынальскім палацы ў Рыме.
Сустрэча пачалася з афіцыйнай цырымоніі прыбыцця з удзелам ганаровай варты. Пасля сумеснага фатаграфавання і прадстаўлення членаў афіцыйных дэлегацый кіраўнікі дзвюх дзяржаў пачалі непасрэдна двухбаковыя перагаворы, якія праходзяць у рабочым кабінеце Прэзідэнта Італіі.
Як прызнаўся сам Серджа Матарэла, гэта памяшканне не выкарыстоўваецца ў яго паўсядзённай дзейнасці, а прызначана менавіта для асаблівых выпадкаў. Італія традыцыйна ўваходзіць у лік асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі сярод краін па-за СНД.
Наменклатура беларускага экспарту ў гэту краіну ў 2015 годзе налічвала амаль дзве сотні пазіцый. Найбольш запатрабаванымі на італьянскім рынку былі калійныя ўгнаенні, трубы, вырабы з чорных металаў, дубленая скура.
Асноўны аб`ём імпарту з Італіі ў 2015 годзе, як і раней, прыпаў на высокатэхналагічныя станкі і абсталяванне, а таксама хімічныя рэчывы і матэрыялы, што не вырабляюцца ў Беларусі, лякарствы і медыцынскую тэхніку.
Нягледзячы на значнае зніжэнне аб`ёму беларуска-італьянскага тавараабароту, у тым ліку пад уплывам знешніх эканамічных фактараў, па выніках мінулага года ён склаў $766,7 млн. У асобныя гады гэты паказчык перавышаў $2 млрд.
Абарот паслугамі з Італіяй у 2015 годзе склаў амаль $60 млн. Сукупныя італьянскія інвестыцыі ў беларускую эканоміку ў мінулым годзе склалі $28,8 млн, з якіх практычна ўсе - прамыя.
Паводле даных на пачатак 2016 года, у Беларусі дзейнічаюць 204 юрыдычныя асобы, створаныя з удзелам суб`ектаў Італьянскай Рэспублікі.
У Мінску 23 лютага бягучага года праведзены першае пасяджэнне міжурадавай беларуска-італьянскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве і беларуска-італьянскі бізнес-форум.
Традыцыйна актыўна развіваецца і супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. На працягу шэрага гадоў Італія з`яўляецца асноўным партнёрам Беларусі па арганізацыі аздараўлення беларускіх дзяцей.
Так, за 1991-2015 гады аздараўленне ў гэтай краіне прайшлі 463,5 тыс. непаўналетніх грамадзян Беларусі. Гуманітарныя арганізацыі Італіі таксама рэалізуюць розныя праекты непасрэдна ў Беларусі.
20 мая 2016, Рым
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/32/35588
Текущая дата: 25.12.2024