Белорусский портал в Казахстане

Новы пасол Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў прыбыў у Мінск



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве.

22 мая прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Алмазбек Атамбаеў прызначыў Амураліева паслом у Беларусі. 

Кыргызстан адклікаў свайго пасла з Мінска ў жніўні 2012 года. Гэта адбылося пасля таго, як у інтэрнэце з`явіўся здымак Жаныбека Бакіева (брата адхіленага ад улады прэзідэнта Курманбека Бакіева) у цэнтры Мінска. Кіргізскі бок запатрабаваў ад Мінска яго затрымання і экстрадыцыі, бо ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку па абвінавачанні ў асабліва цяжкіх злачынствах. Чаканай рэакцыі з беларускага боку не было. 

Курманбек Бакіеў займаў прэзідэнцкую пасаду з 2005 года. 19 красавіка 2010 года пасля дзяржаўнага перавароту ў Кыргызстане Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у жніўні таго ж года ён атрымаў беларускае грамадзянства.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/33/31797
Текущая дата: 29.09.2024