Трохбаковая сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, Літвы Лінаса Лінкявічуса і Украіны Паўла Клімкіна адбылася ў Адэсе.
Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, "міністры ўсебакова абмеркавалі рэгіянальную сітуацыю, звязаную з канфліктам на паўднёвым усходзе Украіны, і выказаліся на карысць аператыўнага дасягнення канкрэтных, прымальных для ўсіх бакоў, дамоўленасцей у межах трохбаковай кантактнай групы".
У ходзе сустрэчы таксама разгледжаны перспектывы перафарматавання Усходняга партнёрства. Макей падкрэсліў мэтазгоднасць дыверсіфікацыі падыходаў Еўрапейскага саюза да краін — удзельніц Усходняга партнёрства ў залежнасці ад актуальных прыярытэтаў іх знешняй палітыкі. Пры гэтым міністр "асобна акцэнтаваў важнасць спалучэння інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскай прасторы і — у перспектыве — пачатку дыялогу паміж ЕАЭС і ЕС".
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі магчымыя дзеянні, накіраваныя на актывізацыю трохбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і транспартнай сферах, выпрацоўку трохбаковых рэгіянальных праектаў у розных галінах, паведаміла прэс-служба.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2015
Мінск, 14 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/33/32377
Текущая дата: 17.11.2024