Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Прадстаўнікі МЗС Беларусі і Польшчы 22 чэрвеня ў Варшаве правялі кансультацыі паміж МЗС па інвентарызацыі міжнародных дагавораў і іншых двухбаковых прававых інструментаў.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Аляксей Барбук, польскую — намеснік дырэктара дагаворна-прававога дэпартамента Конрад Марціняк.
"Бакі праверылі статус заключаных двухбаковых міжнародных дагавораў і міжнародна-прававых актаў, абмяняліся копіямі дагаворна-прававых дакументаў, абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковай міжнародна-прававой базы", — гаворыцца ў паведамленні.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2015
Мінск, 23 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/34/31647
Текущая дата: 17.11.2024