Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Пасол Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч 22 чэрвеня сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Халафам Халафавым. Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была нададзена інтэнсіфікацыі міждзяржаўнага дыялогу паміж Беларуссю і Азербайджанам.
"Пасол Беларусі асабліва адзначыў узровень арганізацыі азербайджанскім бокам першых Еўрапейскіх гульняў і створаныя камфортныя ўмовы для спартсменаў, якія дапамагаюць членам беларускай каманды дабівацца высокіх вынікаў", — паведамляе прэс-служба.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/34/31648
Текущая дата: 17.11.2024