Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў з новым прадстаўніком АБСЕ дзейнасць кантактнай групы па Украіне



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 чэрвеня сустрэўся з новым спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцінам Сайдзікам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, "бакі абмеркавалі дзейнасць кантактнай групы і яе тэматычных рабочых груп па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне".

Сайдзік быў прызначаны спецпрадстаўніком АБСЕ ў кантактнай групе 22 чэрвеня. Ён змяніў на гэтай пасадзе швейцарскага дыпламата Хайдзі Тальявіні. 

Тальявіні прадставіла журналістам свайго пераемніка 23 чэрвеня ў Мінску пасля чарговага пасяджэння кантактнай групы. Сайдзік заявіў, што пасада спецпрадстаўніка старшыні АБСЕ — гэта "велізарная праца". "Спадарыня Тальявіні пакідае вялікі след, я буду старацца працягваць яе працу. У нас будзе вельмі шчыльны графік у ліпені і жніўні, і вы ўбачыце, што мы сапраўды стараемся атрымаць вынікі для простых людзей, якія ў гэтым маюць вялікую патрэбу", — сказаў прадстаўнік АБСЕ журналістам.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/34/31671
Текущая дата: 25.12.2024