Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі стан беларуска-казахстанскіх адносін



Тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася 6 ліпеня.

Як паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка "цёпла павіншаваў Нурсултана Назарбаева з юбілеем". 

Прэзідэнту Казахстана 6 ліпеня споўнілася 75 гадоў. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі стан беларуска-казахстанскіх адносін і ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных аб`яднаннях. 

Раней Лукашэнка павіншаваў Назарбаева тэлеграмай. "У Беларусі Нурсултана Назарбаева ведаюць як таленавітага кіраўніка і палітыка сусветнага маштабу. Упэўнены, што далейшае ўмацаванне еўразійскай інтэграцыі, паглыбленне беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва і ажыццяўленне сумесных праектаў адкрыюць новыя магчымасці для забеспячэння паспяховага развіцця і працвітання нашых краін", — адзначыў у віншаванні Лукашэнкі.

Мінск, 6 ліпеня 2015
Марына Носава, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/34/31870
Текущая дата: 25.12.2024