Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, кансультацыі пройдуць 20—21 ліпеня ў Іерусаліме.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Папкоў, ізраільскую — галоўны саветнік МЗС па прававых пытаннях, намеснік генеральнага дырэктара МЗС Эхуд Кейнан.
Падчас кансультацый бакі абмяркуюць агульны стан дагаворна-прававой базы, уключаючы пытанні, звязаныя з развіццём дагаворных рамак двухбаковых адносін.
Адбудзецца абмеркаванне іншых міжнародна-прававых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2015
Мінск, 17 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/34/32011
Текущая дата: 25.12.2024