Белорусский портал в Казахстане

Беларусь падтрымлівае іракскі народ у барацьбе з міжнародным тэрарызмам



Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў у Мінску з кіраўніком МЗС Ірака Ібрагімам Аль-Джафары.

"Беларусь выказвае падтрымку іракскаму народу ў яго намаганнях па барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Мы выказваем падтрымку ўраду Ірака, які сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным выклікам з боку міжнароднага тэрарызму", - заявіў Уладзімір Макей.

"Мы спадзяёмся на прадаўжэнне паспяховых дзеянняў іракскай арміі і сіл правапарадку ва ўстараненні гэтай тэрарыстычнай пагрозы", - дадаў кіраўнік беларускага МЗС.

У сваю чаргу Ібрагім Аль-Джафары адзначыў, што іракская армія самастойна змагаецца з тэрарыстамі на сваёй тэрыторыі, але разам з тым заявіў, што яго краіна мае патрэбу ў падтрымцы міжнароднай супольнасці, у тым ліку ў плане аказання гуманітарнай дапамогі.

9 красавіка 2015, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/35/30476
Текущая дата: 29.09.2024