Як паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык, такое рашэнне прынятае кіраўніком дзяржавы.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей узначаліць дэлегацыю Беларусі на саміце Усходняга партнёрства (УП), які пройдзе ў Рызе (Латвія) 21—22 мая. Макей удзельнічаў ад Беларусі і ў мінулым саміце УП, што праходзіў у Вільнюсе ў канцы лістапада 2013 года. Тады Беларусь была адзінай краінай, прадстаўленай на ўзроўні кіраўніка МЗС. Ад Азербайджана, Арменіі, Грузіі і Украіны ў Вільнюскім саміце ўдзельнічалі прэзідэнты, ад Малдовы — прэм`ер-міністр.
Наведваючы Беларусь у лютым гэтага года, міністр замежных спраў Латвіі, якая старшынствуе ў ЕС, Эдгарс Рынкевічс заявіў: Латвія жадае, каб на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ўсе партнёры былі прадстаўленыя на самым высокім узроўні.
19 мая брусельскі карэспандэнт "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк са спасылкай на еўракамісара Ёханеса Хана паведаміў у Twitter, што беларускую дэлегацыю ўзначаліць прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 20 мая 2015
Мінск, 20 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/35/31064
Текущая дата: 17.11.2024