Белорусский портал в Казахстане

Парламенцкая дэлегацыя Сербіі наведае Беларусь з афіцыйным візітам 8-10 чэрвеня



Пра гэта паведамілі ў верхняй палаце беларускага парламента.

Афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Сербіі на чале са старшынёй Народнай Скупшчыны Маяй Гойкавіч пройдзе 8-10 чэрвеня.

Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, наведванне шэрага прадпрыемстваў, сацыяльна значных і гісторыка-культурных аб’ектаў.

Візіт арганізаваны па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Звязда, 5 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/35/31295
Текущая дата: 25.12.2024