Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з азнаямленчым візітам знаходзіцца дэлегацыя рабочай групы Савета ЕС



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.

У Беларусі з азнаямленчым візітам знаходзіцца дэлегацыя рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Савета Еўрапейскага саюза (COEST).

8 чэрвеня з дэлегацыяй сустрэлася намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. У межах сустрэчы прайшоў брыфінг для дэлегацыі COEST з удзелам кіраўнікоў шэрагу структурных падраздзяленняў беларускага знешнепалітычнага ведамства. 

COEST уяўляе сабой экспертны орган, які складаецца з прадстаўнікоў 28 краін — членаў ЕС, да кампетэнцыі якога адносіцца разгляд усіх аспектаў двухбаковых адносінаў ЕС з краінамі Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, а таксама шматбаковага супрацоўніцтва ў межах Еўрапейскай палітыкі суседства, уключаючы Усходняе партнёрства.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/35/31374
Текущая дата: 25.12.2024