Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамада Ашрафа Гані наведаць Беларусь найбліжэйшым часам



Тэлефонная гутарка двух кіраўнікоў адбылася 15 чэрвеня па ініцыятыве афганскага боку

Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, Махамад Ашраф Гані з падзякай прыняў запрашэнне. 

Падчас тэлефоннай гутаркі Лукашэнка і Гані абмеркавалі цяперашні стан, а таксама перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Прэзідэнт Афганістана высока ацаніў поспехі Беларусі "ў эканамічным і палітычным будаўніцтве", а таксама "выказаў вялікую зацікаўленасць у развіцці адносін", паведамляе прэс-служба. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі сённяшнюю сітуацыю ў Цэнтральнай Азіі. Гані адзначыў, што Афганістан "вядзе цяжкую вайну з праявамі тэрарызму, уносячы тым самым вялікі ўклад у барацьбу з тэрорам ва ўсім свеце". Лукашэнка ў адказ заявіў, што "барацьба з гэтым злом — агульная задача ўсёй сусветнай супольнасці" і "для перамогі над тэрарызмам неабходныя аб`яднаныя намаганні". 

Суразмоўцы "дамовіліся актывізаваць міждзяржаўныя кантакты па шырокім коле кірункаў".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/35/31579
Текущая дата: 25.12.2024