Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі абмеркаваў з прадстаўніком МЗС Азербайджана пытанні пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Пасол Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч 22 чэрвеня сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Халафам Халафавым. Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была нададзена інтэнсіфікацыі міждзяржаўнага дыялогу паміж Беларуссю і Азербайджанам. 

"Пасол Беларусі асабліва адзначыў узровень арганізацыі азербайджанскім бокам першых Еўрапейскіх гульняў і створаныя камфортныя ўмовы для спартсменаў, якія дапамагаюць членам беларускай каманды дабівацца высокіх вынікаў", — паведамляе прэс-служба.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/35/31648
Текущая дата: 25.12.2024