Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі МЗС Беларусі і Ізраіля абмеркавалі пытанні двухбаковых адносінаў



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 23 чэрвеня абмеркаваў двухбаковыя адносіны з намеснікам генеральнага дырэктара Міністэрства замежных спраў Дзяржавы Ізраіль Цві Рав-Нерам.

"Падчас размовы бакі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў сваіх рэгіёнах, а таксама акрэслілі перспектывы далейшага развіцця беларуска-ізраільскіх адносінаў", — зазначаецца ў паведамленні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/35/31657
Текущая дата: 25.12.2024