Аб гэтым заявіў 27 сакавіка першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч на канферэнцыі "Мінскі дыялог - 2015".
"На фоне драматычных падзей, якія адбываюцца апошнім часам, рэспубліка стала, па сутнасці, донарам стабільнасці, адзінай на гэты момант ва "Усходнім партнёрстве" дзяржавай, у якой адсутнічаюць тэрытарыяльныя спрэчкі з суседзямі, няма канфліктаў на міжнацыянальнай глебе", - сказаў першы намеснік міністра. Менавіта дзякуючы сваёй стваральнай знешняй палітыцы Беларусь стала прымальнай пляцоўкай для перагавораў па ўкраінскай праблеме, у тым ліку на вышэйшым узроўні.
Паводле слоў Аляксандра Міхневіча, свет сутыкнуўся з зусім новымі геапалітычнымі рэаліямі. "Апошнія некалькі дзесяцігоддзяў назіраецца беспрэцэдэнтная напружанасць у міжнародных адносінах", - сказаў прадстаўнік МЗС. На яго думку, пасля распаду СССР так і не адбылося рэальнага збліжэння Усходу і Захаду. "Хоць шанцы і магчымасці для гэтага былі. Не ўдалося наладзіць поўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, навучыцца ўспрымаць адзін аднаго ў якасці раўнапраўных узаемадапаўняльных партнёраў, а не патэнцыяльных праціўнікаў", - падкрэсліў першы намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства.
"Апошнія падзеі ва Усходняй Еўропе наглядна паказалі, што няправільнай і контрпрадукцыйнай для дзяржавы можа стаць нават сама пастаноўка пытання аб аднабаковым геапалітычным выбары. Такая пастаноўка не пакідае часам месца ні нацыянальным інтарэсам, ні нават цвярозаму розуму", - заўважыў Аляксандр Міхневіч. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь заўсёды імкнулася наладзіць узаемавыгадныя адносіны і з Усходам, і з Захадам, а не выбіраць паміж імі. "Мы заўсёды зыходзілі з таго, што менавіта гэта з`яўляецца аб`ектыўнай неабходнасцю для нашай краіны", - сказаў першы намеснік кіраўніка МЗС.
27 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
27 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/36/30242
Текущая дата: 17.11.2024