Белорусский портал в Казахстане

Макей абмеркаваў з прадстаўнікамі МЗС Германіі, Польшчы і Францыі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 17 красавіка сустрэўся з палітычнымі дырэктарамі міністэрстваў замежных спраў краін "Веймарскага трохвугольніка" Хансам Дытарам Лукасам (Германія), Яраславам Браткевічам (Польшча), Нікаля дэ Рывьерам (Францыя). 

Падчас сустрэчы абмеркаваныя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза, сітуацыя ў рэгіёне, а таксама далейшае развіццё ініцыятывы "Усходняе партнёрства", уключаючы падрыхтоўку Рыжскага саміту УП. 

Адбыліся таксама перамовы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з дэлегацыяй "Веймарскага трохвугольніка".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/36/30619
Текущая дата: 26.12.2024