Удзельнікі Рыжскага саміту чакаюць стварэння Панэлі па гарманізацыі лічбавых рынкаў.
У праекце сумеснай дэкларацыі ўдзельнікаў Рыжскага саміту ініцыятывы "Усходняе партнёрства" у пазітыўным ключы гаворыцца аб прагрэсе ў перагаворах Беларусі і ЕС па спрашчэнні візавага рэжыму.
"Яны (удзельнікі саміту. - заўвага рэд.) вітаюць прагрэс, дасягнуты ў перагаворах з Беларуссю па пытанні спрашчэння візавага рэжыму і рэадмісіі, таксама як і тое, што дасягнута на шляху да ўстанаўлення партнёрства па мабільнасці з Беларуссю", - гаворыцца ў праекце дэкларацыі.
Акрамя таго, адзначаецца, што ўдзельнікі саміту вітаюць крокі, зробленыя ў адносінах ЕС і Беларусі. Удзельнікі вітаюць і далучэнне Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, чакаюць даклада аб прагрэсе краіны ў імплементацыі дарожнай карты рэформ у вышэйшай адукацыі, якія неабходны для выканання ўмоў Балонскага працэсу.
Акрамя таго, у праекце дэкларацыі гаворыцца, што ўдзельнікі саміту чакаюць правядзення першай міністэрскай сустрэчы "Усходняга партнёрства" па лічбавай эканоміцы, якую плануецца правесці ў Мінску ў чэрвені бягучага года. Таксама ўдзельнікі Рыжскага саміту чакаюць стварэння Панэлі па гарманізацыі лічбавых рынкаў у другой палавіне гэтага года. Панэль будзе будавацца на базе беларускай ініцыятывы з падтрымкай ад некаторых краін ЕС.
Саміт ініцыятывы "Усходняе партнёрства" пачынаецца сёння ў Рызе з афіцыйнага прыёму для кіраўнікоў дэлегацый краін - удзельніц "УП" і Еўрасаюза ад імя прэзідэнта Латвіі Андрыса Берзіньша. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Асноўныя мерапрыемствы саміту пройдуць 22 траўня.
21 траўня 2015, Рыга
БЕЛТА
21 траўня 2015, Рыга
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/36/31084
Текущая дата: 26.12.2024