Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Пакістан рыхтуюцца правесці першае пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве



Намеснік міністра замежных спраў Пакістана Надзім Рыяз 3 лютага сустрэўся з паслом Беларусі ў гэтай краіне Андрэем Ермаловічам.

Бакі разгледзелі пытанні правядзення першага пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і другога раўнда палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Пакістана. Абмеркавана таксама пытанне абмену візітамі паміж дзвюма краінамі, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/37/29438
Текущая дата: 29.09.2024