Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык інфармагенцтву "Прэнса Лаціна".
Міністэрства замежных спраў Беларусі з трывогай успрыняло інфармацыю аб спробах дэстабілізацыі абстаноўкі ў Венесуэле
"Мы не прымаем агрэсіўныя дзеянні, накіраваныя на насільную змену дзеючай улады па-за прававым полем Канстытуцыі. Выказваем падтрымку дэмакратычна выбранаму Прэзідэнту Венесуэлы, усім разважным сілам краіны, якія заклікаюць да мірнага дыялогу, недапушчэння насілля і абвастрэння ўнутрыпалітычнага становішча", - заявіў Дзмітрый Мірончык.
Ён падкрэсліў, што ў гэтай складанай сітуацыі павінен узяць верх розум, імкненне да дасягнення ўзаемаразумення. "Спадзяёмся, што менавіта ў атмасферы дыялогу пры захаванні вяршэнства Канстытуцыі, законнасці і правапарадку венесуэльцы прадоўжаць будаўніцтва незалежнай і квітнеючай дзяржавы", - дадаў прэс-сакратар.
26 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
26 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/37/29872
Текущая дата: 26.12.2024