Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Іслама Карымава з абраннем прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан



Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што традыцыі дружбы і ўзаемаразумення будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва ў інтарэсах дзвюх краін і народаў.

"Ваша пераканаўчая перамога на выбарах з`яўляецца наглядным сведчаннем падтрымкі і даверу, якія ўзбекскі народ аказвае палітыцы, што праводзіцца вамі і скіравана на стабільнае развіццё краіны і ўмацаванне яе міжнароднага аўтарытэту", — цытуе тэкст віншавання прэс-служба беларускага прэзідэнта. 

Прэзідэнцкія выбары ва Узбекістане адбыліся 29 сакавіка. Паводле звестак ЦВК Узбекістана, 77-гадовы Карымаў набраў больш як 90% галасоў выбаршчыкаў. Ён нязменна кіруе краінай з 1989 года — спачатку як першы сакратар Кампартыі УзССР, затым, з 1991 года, як прэзідэнт.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/37/30306
Текущая дата: 26.12.2024