Аб гэтым паведаміў 19 снежня кіраўнік беларускай дзяржавы пры наведванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
"У нядзелю, хутчэй за ўсё, мы сустрэнемся з Прэзідэнтам Украіны. Ён учора патэлефанаваў мне і папрасіў, каб мы неяк сустрэліся, перагаварылі па некаторых пытаннях, ды і я выказваў жаданне, таму што нам ёсць аб чым пагаварыць у гэтай сітуацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Зыходзячы з гэтай размовы, я зразумеў, што ўкраінскае кіраўніцтва, у прыватнасці Прэзідэнт Украіны, абсалютна не з`яўляецца перашкодай да пачатку новага раўнда перагавораў у Мінску", - адзначыў беларускі лідар. "Як ён сказаў, ён чакае цяпер рэакцыі з боку кіраўнікоў Луганскай і Данецкай рэспублік. Калі там дамоўленасці будуць, то ў бліжэйшы час яны могуць сабрацца зноў на гэтай пляцоўцы ў Мінску, каб прадоўжыць дыялог і падумаць, у якім напрамку яны будуць рухацца", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што самае галоўнае - гэта дыялог. "Як бы ні было складана, я разумею і Прэзідэнта Украіны, але іншага шляху, як садзіцца за стол перагавораў і весці дыялог, ні ў яго, ні ў кіраўнікоў Данецка і Луганска няма. Трэба размаўляць. Усё роўна некалі будзе мір. Але нельга далей ісці шляхам эскалацыі і гібелі ні ў чым не вінаватых людзей", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.
19 снежня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
19 снежня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/39/28722
Текущая дата: 26.12.2024