Кіраўнік ураду Беларусі ў Нью-Ёрку сустрэўся зь лідэрамі і кіраўнікамі ўрадаў Манголіі, Ірану, Таджыкістану, Туркмэністану, Славэніі.
Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч у кулюарах кліматычнага саміту ААН правёў двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў замежных краін.
Мясьніковіч сустрэўся з прэзыдэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдоржам і абмеркаваў ход падрыхтоўкі візыту мангольскага лідэра ў Беларусь і адкрыцьця беларускай амбасады ва Ўлан-Батары.
Падчас перамоваў з прэм’ер-міністрам Таджыкістану Кахірам Расулзада Міхаіл Мясьніковіч прапанаваў таксама арганізаваць ягоны візыт у Беларусь, які мог бы адбыцца ў лістападзе-сьнежні гэтага году.
Зь першым віцэ-прэм’ерам Туркмэністану Рашыдам Мэрэдавым кіраўнік беларускага ўраду абмеркаваў падрыхтоўку заплянаванага на кастрычнік візыту ў Беларусь прэзыдэнта гэтай краіны Гурбангулы Бэрдымухамэдава.
Акрамя таго, адбыліся гутаркі Міхаіла Мясьніковіча з прэзыдэнтам Ірану Хасанам Рухані і прэзыдэнтам Славеніі Борутам Пахарам.
Радыё Свабода, 24 верасьня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/40/27581
Текущая дата: 17.11.2024