Белорусский портал в Казахстане

Кэры і Лаўроў выказаліся за найхутчэйшую сустрэчу кантактнай групы па выкананні мінскіх дамоўленасцяў з мэтай урэгулявання сітуацыі на Данбасе



Чакалася, што кантактная група збярэцца ў Мінску на мінулым тыдні (9, 11 або 12 снежня), аднак перамовы сарваліся.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы ў Рыме 14 снежня заявілі пра неабходнасць найхутчэйшага правядзення перамоў трохбаковай кантактнай групы Расія — Украіна — АБСЕ па выкананні мінскіх дамоўленасцяў з мэтай урэгулявання сітуацыі на Данбасе. 

"У кантэксце сітуацыі на Паўднёвым Усходзе Украіны акцэнтавана неабходнасць паслядоўнага выканання мінскіх дамоўленасцяў і найхутчэйшага склікання з гэтай мэтай пасяджэння кантактнай групы", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС РФ у Facebook. 

За найхутчэйшую сустрэчу кантактнай групы выказаліся таксама прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падчас тэлефоннай размовы 14 снежня. На думку бакоў, пасяджэнне групы неабходна "для прыняцця мер па далейшым увасабленні ўсіх пунктаў мінскіх дамоўленасцяў, якія з`яўляюцца шляхам да дээсклацыі канфлікту, а таксама для вырашэння гуманітарных праблем на Данбасе". Бакі таксама зазначылі, што, нягледзячы на памяншэнне колькасці абстрэлаў з часу аб`яўлення рэжыму спынення агню 9 снежня, пакуль не адбылося адводу войскаў і цяжкага ўзбраення ад лініі размежавання, закрыцця мяжы і вызвалення заложнікаў у адпаведнасці з абавязацельствамі бакоў, замацаванымі ў мінскіх дамоўленасцях, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны. 

БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/40/28634
Текущая дата: 26.12.2024