Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў лічыць, што сустрэча лідараў краін Мытнага саюза, Украіны і прадстаўнікоў ЕС па ўкраінскім пытанні, якая адбылася напярэдадні ў Мінску, будзе рэзультатыўнай



Такую думку ён выказаў 27 жніўня перад адлётам у Нацыянальным аэрапорце Мінск, дзе яго праводзіў асабіста Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Прайшло вельмі важнае мерапрыемства, якое прыцягнула ўвагу ўсяго свету. Гэту сустрэчу ўсе чакалі, і я думаю, што вынікі будуць", - сказаў Нурсултан Назарбаеў. Ён падкрэсліў той факт, што бакам удалося запусціць перагаворны працэс, а гэта вельмі важна ў сітуацыі, якая склалася. Прэзідэнт Казахстана таксама адзначыў высокі ўзровень арганізацыі сустрэчы прымаючым бокам.

Нурсултан Назарбаеў пакінуў Беларусь апошнім з удзельнікаў перагаворнага працэсу. Ён чарговы раз выказаў захапленне беларускай зямлёй і падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за цёплы прыём. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць як за візіт Нурсултана Назарбаева, так і ў цэлым за ўвагу, якую Казахстан аказвае Беларусі і яе народу.

27 жніўня 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/41/27323
Текущая дата: 17.11.2024