Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв`ю праграме "Тыдзень" тэлеканала "СТБ".
"Як можа ставіцца нармальны чалавек да таго, што адбываецца ва Украіне? Вядома ж, негатыўна. Праблема ў тым, што сітуацыя ва Украіне ўжо становіцца не толькі ўнутрыўкраінскай і нават не рэгіянальнай, яна выйшла ўжо на міжнародны ўзровень. Я маю на ўвазе апошнія падзеі, звязаныя з падзеннем малайзійскага самалёта, які быў збіты над тэрыторыяй Украіны. Пытанні і рэгіянальнай, і міжнароднай бяспекі выходзяць на першы план", - заявіў міністр.
"Лічу, што гэта абсалютна зрэжысіраваная кампанія, за якой стаяць эканамічныя, у першую чаргу энергетычныя, а таксама палітычныя інтарэсы. Рана ці позна гісторыя ўсё расставіць па сваіх месцах", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
"Нашы падыходы да падзей ва Украіне заўсёды былі выразнымі і зразумелымі. Мы выступалі за тое, каб праз дыялог, узаемадзеянне ўсіх уключаных у гэты працэс сіл ва Украіне былі ўстаноўлены мір, спакой і стабільнасць. Такія падыходы і застаюцца, - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Для нас Украіна - вельмі важны гандлёва-эканамічны партнёр. Але яшчэ і брацкі народ. Мы хацелі б, каб там як мага хутчэй сітуацыя стабілізавалася і каб мы маглі ў нармальным духу прадаўжаць ранейшае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах нашага ўзаемадзеяння".
Уладзімір Макей пракаменціраваў той факт, што ў сувязі з украінскімі падзеямі краіны НАТА актыўна ўзмацняюць ваенную прысутнасць у непасрэднай блізкасці ад Беларусі. "Зноў-такі, наша рэакцыя адназначная. Калі паглядзець на гісторыю ўзаемаадносін НАТА з дзяржавамі постсавецкай прасторы, то мы заўсёды чулі з боку НАТА запэўненні, што НАТА не ўяўляе сабой ніякай пагрозы, што выступае за мір і стабільнасць у Еўропе і ў свеце ў цэлым, - адзначыў міністр. - Але паглядзіце на факты. У свой час Гарбачову давалі запэўненні, што НАТА не будзе рухацца на ўсход, і рабілі іншыя заявы. У выніку падманулі. Пры Ельцыне таксама многія палітыкі глядзелі праз ружовыя акуляры на ўзаемаадносіны з НАТА. У выніку адбылося тое, што НАТА ўшчыльную падышло да граніц Беларусі, Расіі, да іншых дзяржаў".
"А цяпер падзеі ва Украіне выкарыстоўваюцца некаторымі краінамі для таго, каб пад выглядам абароны іх бяспекі размясціць у сябе на тэрыторыі нейкія групоўкі НАТА, дадатковыя самалёты і г.д. і да т.п. Мы ўсё гэта цудоўна бачым, адсочваем. І, зразумела, у гэтай сітуацыі рэакцыя будзе адэкватнай", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
У сувязі з гэтым міністр нагадаў, што ў Беларусі ёсць адпаведная дамоўленасць у Саюзнай дзяржаве ў ваеннай сферы, краіна з`яўляецца ўдзельніцай АДКБ. "Мы будзем уважліва назіраць за далейшым перамяшчэннем НАТА на ўсход, і гэта пытанне будзе ў полі зроку кіраўнікоў дзяржаў АДКБ і Саюзнай дзяржавы. Вядома ж, апошнія падзеі ў рэгіёне, у тым ліку рух НАТА на ўсход і размяшчэнне груповак НАТА ў некаторых нашых суседніх дзяржавах, не садзейнічае ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне, ды і ў свеце ў цэлым", - рэзюмаваў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
28 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/42/26853
Текущая дата: 17.11.2024