Беларусь і Аб`яднаныя Арабскія Эміраты разглядаюць магчымасць спрашчэння на ўзаемнай аснове візавага рэжыму, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў ААЭ.
Гэта тэма была абмеркавана 6 жніўня ў Абу-Дабі на сустрэчы саветніка-пасланніка пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ Сяргея Белагорцава з намеснікам дырэктара консульскага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў Фаезам Мубаракам бін Сабаа аль-Кетбі. У прыватнасці, размова ішла аб узаемадзеяннях консульскіх службаў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і ААЭ, магчымых шляхах спрашчэння візавага рэжыму паміж краінамі.
Беларускі бок акцэнтаваў увагу на важнасці прыняцця ўзаемных мер па лібералізацыі існуючага візавага рэжыму, што садзейнічала б актывізацыі двухбаковых адносін ва ўсіх сферах, уключаючы бізнес, гандаль і турызм.
6 жніўня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/42/27007
Текущая дата: 27.12.2024