Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч возьме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана



Пра гэхта паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Цырымонія адбудзецца 28 жніўня ў Анкары. Паводле інфармацыі замежных СМІ, на мерапрыемства запрошаныя кіраўнікі шэрагу дзяржаў, у тым ліку Расіі, ЗША, Арменіі, Азербайджана.

Нагадаем, 10 жніўня адбыліся першыя ў гісторыі Турцыі ўсенародныя выбары прэзідэнта, на якіх перамогу атрымаў Рэджэп Таіп Эрдаган, што займаў на той момант пасаду прэм`ер-міністра краіны. Ён набраў на выбарах 52% галасоў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/42/27319
Текущая дата: 27.12.2024