Белорусский портал в Казахстане

Дакументы аб адмене візавага рэжыму з Беларуссю ўжо ўзгоднены ў МУС Ізраіля і перададзены ў МЗС, якое працуе над дагаворам



Аб гэтым 9 чэрвеня заявіла намеснік міністра ўнутраных спраў Ізраіля Фаіна Кіршэнбаум на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком міліцэйскага ведамства Беларусі Ігарам Шуневічам, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Фаіна Кіршэнбаум выказала надзею, што на працягу двух месяцаў дагавор пройдзе ўсе неабходныя працэдуры ў парламенце Ізраіля і ўступіць у сілу.

Сустрэча адбылася ў час двухдзённага рабочага візіту ізраільскай дэлегацыі ў Беларусь. Яго мэта - умацаванне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў праваахоўнай сферы і абмен вопытам у процідзеянні злачыннасці.

Бакі абмеркавалі іміграцыйную палітыку, пытанні барацьбы з нелегальнай міграцыяй і гандлем людзьмі, а таксама некаторыя аспекты выкарыстання біяметрычных баз даных, прынцыпы іх работы і спосабы захоўвання інфармацыі.

У ходзе візіту кіраўнік замежнай дэлегацыі таксама мае намер правесці сустрэчы з беларускімі парламентарыямі.

9 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/43/26556
Текущая дата: 17.11.2024