Для вырашэння праблем з чэргамі ў літоўскае пасольства ў Мінску Міністэрства замежных спраў Літвы плануе адкрыць у Беларусі візавыя цэнтры. Чакаецца, што гэта адбудзецца ўжо восенню.
Як паведаміла прэс-служба літоўскага МЗС у адказ на запыт партала навін Delfi, "у візавых цэнтраў будуць неабмежаваныя магчымасці з усімі выгодамі па абслугоўванні асоб, якія звяртаюцца па візы, а таксама аказанні дадатковых паслуг".
Зараз выдзеленыя дадатковыя рэсурсы для працы дыппрадстаўніцтваў Літвы ў Беларусі. "З пачатку мая паступова павялічваецца лік работнікаў — цяпер у пасольства дадаткова прынята чатыры работнікі. А на летнія месяцы дадаткова камандзіруюцца дыпламат і тэхнічны работнік", — паведамляе прэс-служба літоўскага МЗС.
Штодня пасольства Літвы ў Мінску выдае прыблізна 1.100 віз. За першае паўгоддзе гэтага года пасольства ў Мінску і консульства ў Гродне выдалі 110 тысяч 513 віз, што на 6,8% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
"Аб`ёмы выдачы віз адпавядаюць рэальным патокам грамадзян, якія адпраўляюцца з Беларусі ў Літву, аднак тэхнічныя магчымасці пасольства дасягнулі мяжы. Электронная сістэма рэгістрацыі пастаянна атакуецца, зламысныя ці прагныя да нажывы асобы ствараюць дадатковыя перашкоды для зладжанай працы візавай службы пасольства. І хоць віз выдаецца больш, чэргі каля пасольства не скарачаюцца", — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства Літвы.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/43/26737
Текущая дата: 17.11.2024