Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія абмеркавалі перспектыўныя планы БРІКС



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларусь і Расія абмеркавалі вынікі 6-га саміту кіраўнікоў дзяржаў БРІКС - групы, што аб`ядноўвае хутка растучыя эканомікі Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР, а таксама планы арганізацыі на перспектыву.

Абмеркаванне гэтых пытанняў адбылося ў Мінску ў час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на ўзроўні начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Юрыя Амбразевіча і пасла па асаблівых даручэннях, намесніка прадстаўніка прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў БРІКС Вадзіма Лукава. Расійскую дэлегацыю прыняў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў.

"У ходзе кансультацый беларускі бок быў праінфармаваны аб дынаміцы развіцця БРІКС, асноўных выніках 6-га саміту кіраўнікоў дзяржаў гэтага аб`яднання, праведзенага ў Бразіліі 15-16 ліпеня, а таксама планах БРІКС на перспектыву", - расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Таксама бакі абмеркавалі пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў святле маючага адбыцца старшынства Расіі ў гэтым аб`яднанні ў 2015-2016 гадах.

29 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/43/26923
Текущая дата: 27.12.2024