Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад наведвання Лівіі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"З улікам абвастрэння ваенна-палітычнай сітуацыі ў Трыпалі прынята рашэнне аб часовай эвакуацыі з 1 жніўня 2014 года супрацоўнікаў пасольства Рэспублікі Беларусь у Лівіі ў Туніс", - сказалі ў прэс-службе.

Пасольства прадоўжыць ажыццяўляць свае функцыі, уключаючы неабходныя кантакты з лівійскімі ўладамі. Пытанне аб вяртанні беларускай дыпмісіі ў Трыпалі будзе разгледжана з улікам далейшага развіцця сітуацыі ў Лівіі.

Трыпалі - сталіца Лівіі. Горад размешчаны на паўночным захадзе краіны, на беразе бухты Міжземнага мора.

1 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/43/26937
Текущая дата: 27.12.2024