З адпаведнай прапановай кіраўнік беларускай дзяржавы выступіў сёння на сустрэчы ў Маскве са сваім расійскім калегам.
"Я не стану ўтойваць, нас вельмі напружвае сёння тое, што адбываецца ва Украіне. Не з пункту гледжання таго, што мы чагосьці баімся, як нас тут пачынаюць запалохваць, а з пункту гледжання таго, што там адбываецца. Таму што вось Адэса - гэтыя падзеі наогул не ўкладваюцца ні ў якія рамкі", - адзначыў беларускі лідар, прапанаваўшы за кадрам адкрыта пагаварыць аб сітуацыі ва Украіне і неяк скаардынаваць сумесныя дзеянні. "Таму што, напэўна, крызіс гэты заўтра не скончыцца, а ён уплывае непасрэдна як на вас, так і на нас", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да Уладзіміра Пуціна.
Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі прапанаваў абмеркаваць пытанне так званых санкцый адносна Расіі з боку Захаду. "Спроба націснуць на Расію, зразумела, уплывае на нас. І я ўпэўнены, што нам трэба ўнутрана мабілізаваць рэзервы, і мы прымножым тое, што ў нас было, без усялякіх падачак або абяцанняў з боку Захаду", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што напярэдадні знаходзіўся паўдня ва ўрадзе Расійскай Федэрацыі, дзе была праведзена вялікая работа з прэм`ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым, віцэ-прэм`ерамі, міністрамі па даўзгадненні некаторых момантаў Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць гэту тэму.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых адносін, і эканоміку, і сацыяльную сферу, а таксама сумесныя крокі дзвюх краін у Мытным саюзе, планы па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.
8 траўня 2014, Масква
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/44/26011
Текущая дата: 18.11.2024