Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні старшыні КНР Сі Цзіньпіну ў сувязі з тэрарыстычным актам у горадзе Куньмін



Аб гэтым паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні старшыні КНР Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінулых у сувязі з тэрарыстычным актам у горадзе Куньмін, а таксама пажадаў найхутчэйшага аднаўлення здароўя пацярпелым.

Як паведамілі інфармацыйныя агенцтвы, 1 сакавіка вечарам узброеная нажамі група невядомых, апранутых у чорнае, напала на людзей у зале чакання і касавай зале вакзала ў Куньміне. Паводле апошніх звестак, загінулі 29 чалавек, яшчэ больш за 130 атрымалі раненні. Улады КНР назвалі тое, што здарылася, тэрарыстычным актам. Паводле інфармацыі кітайскіх тэлеканалаў, паліцыі ўдалося застрэліць не менш як чатырох тэрарыстаў.

Улады КНР усклалі адказнасць за тэрарыстычны акт на сепаратыстаў з размешчанага на паўночным захадзе Кітая Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/45/25299
Текущая дата: 30.09.2024