Пра гэта паведамілі ў Выканкаме СНД.
"Сустрэча на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў краін СНД, запланаваная на 14 сакавіка, не адбудзецца з-за афіцыйнай адмовы ад удзелу ўкраінскага боку", - заявілі ў Выканкаме.
Рашэнне аб правядзенні такой сустрэчы ў Мінску было прынята на пазачарговым пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці. "У сувязі з адсутнасцю згоды большасці дзяржаў - удзельніц СНД на правядзенне ініцыіраванага Украінай пазачарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД 12 сакавіка 2014 года ў горадзе Кіеве падтрымаць прапанову аб правядзенні 14 сакавіка бягучага года ў горадзе Мінску сустрэчы на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД для абмеркавання сітуацыі, што склалася ва Украіне", - паведамляў раней Выканкам СНД. Планавалася, што беларускі бок на сустрэчы намеснікаў кіраўнікоў МЗС краін СНД прадставіць першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч.
Пры гэтым раней украінскі бок настойваў на правядзенні менавіта пазачарговага пасяджэння СМЗС СНД, гэта значыць сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.
13 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/45/25430
Текущая дата: 18.11.2024