"Адзначаем, што ўжо не ў першы раз прадстаўнікі еўраструктур у сваіх публічных каментарах пасля дыпламатычных перамоў безадказна скажаюць іх змест і дасягнутыя дамоўленасці", — падкрэсліваецца ў каментары МЗС.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі здзіўлены выказваннямі прадстаўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дзірка Шубеля наконт планаваных кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрасаюзам.
"Са здзіўленнем азнаёміліся з размешчанымі ў шэрагу беларускіх СМІ выказваннямі прадстаўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Дзірка Шубеля па выніках яго рабочай сустрэчы ў МЗС Беларусі 18 лютага 2014 года, у прыватнасці ў дачыненні да планаваных кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрасаюзам", – гаворыцца ў каментары начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка.
Паведамляецца таксама, што галоўнай мэтай сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Алены Купчынай з Дзіркам Шубелем была падрыхтоўка візіту ў Мінск дырэктара дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ ЕСЗД Гунара Віганда для правядзення першага раўнда кансультацый паміж МЗС Беларусі і ЕСЗД "для вызначэння найболей аптымальнай будучай формы супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і ЕС па пытаннях мадэрнізацыі", як гэта зафіксавана ў параграфе 29 выніковай дэкларацыі Вільнюскага саміту Усходняга партнёрства.
Раней Дзірк Шубель у эксклюзіўным інтэрв`ю паведаміў, што Еўрапейскі саюз і Беларусь гатовыя запусціць "Часовую фазу" супрацоўніцтва — новы дыялогавы фармат з удзелам грамадзянскай супольнасці. "Падчас візіту спадарыні Купчыной (намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Алена Купчына. — БелаПАН.) у Брусель у канцы студзеня мы дамовіліся, што мы запусцім так званую "Часавую фазу" супрацоўніцтва", — заявіў Шубель.
Паводле яго слоў, бакі жадаюць сумесна прааналізаваць, як яны могуць "разам працаваць над мадэрнізацыяй Беларусі".
"І мой візіт скіраваны на падрыхтоўку візіту Гунара Віганда, генеральнага дырэктара генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па пытаннях гандлю (Жан-Люк Дэмарці. — БелаПАН.) у канцы сакавіка, з тым каб запусціць гэты працэс "Часовай фазы", — сказаў еўрапейскі дыпламат.
Пачаць дыялог плануецца "з галіны інвестыцый і гандлю, якія цяпер маюць асаблівую значнасць для Беларусі, але таксама і для Еўрасаюза", растлумачыў Шубель.
Пры гэтым, адзначыў ён, у дыялог ЕС з беларускімі ўладамі будзе ўцягнута і грамадзянская супольнасць. "Падчас візіту спадарыні Купчыной было дасягнута прынцыповае пагадненне, што грамадзянская супольнасць будзе часткай гэтай "Часовай фазы". Рашэнне пра гэты ўдзел будзе ў кожным асобным выпадку ўзгадняцца бакамі", — сказаў Шубель.
Нагадаем, раней беларускія ўлады адмаўляліся ад удзелу ў ініцыятыве ЕС "Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі з Беларуссю". "Мы не ўдзельнічаем у еўрапейскім дыялогу аб мадэрнізацыі, які быў запушчаны без удзелу прадстаўнікоў Беларусі і без кансультацый з беларускім урадам", — заявіла Алена Купчына 25 верасня 2013 года.

"Адзначаем, што ўжо не ў першы раз прадстаўнікі еўраструктур у сваіх публічных каментарах пасля дыпламатычных перамоў безадказна скажаюць іх змест і дасягнутыя дамоўленасці", — падкрэсліваецца ў каментары.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/47/25076
Текущая дата: 28.12.2024