Беларусь занепакоена абвастрэннем становішча ва Украіне, што прывяло да чалавечых ахвяр, і лічыць "недапушчальнымі радыкальныя, супрацьпраўныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў", гаворыцца ў апублікаванай 20 лютага заяве Міністэрства замежных спраў.
"Нельга не звярнуць увагу на тое, што пры ацэнцы драматычных падзей, якія адбываліся ва Украіне ў апошнія месяцы, краіны Захаду неаднаразова падкрэслівалі "мірны" характар акцый пратэсту і не хацелі заўважаць незаконнага захопу адміністрацыйных будынкаў, выкарыстання дэманстрантамі ў сутыкненнях з міліцыяй "кактэйляў Молатава", а таксама агнястрэльнай зброі", — адзначаецца ў заяве.
На думку беларускага МЗС, "такая пазіцыя, якая мяжуе, па сутнасці, з патураннем радыкалізму і экстрэмізму, адыграла сваю негатыўную ролю ў эскалацыі насілля": "Падыходы, што прымяняюцца ў дачыненні да падзей ва Украіне, ашаламляльна адрозніваюцца ад тых ацэнак, якія гучаць у сувязі з пратэстнымі акцыямі ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе праваахоўным органам даводзіцца прымяняць сілу для навядзення правапарадку".
Беларусь, заяўляе МЗС, паслядоўна выступае "за ўрэгуляванне ўкраінскага палітычнага крызісу мірнымі сродкамі, пры безумоўным выкананні канстытуцыйных норм права і без вонкавага ўмяшання" і зноў выказвае надзею на найхутчэйшую стабілізацыю сітуацыі ва Украіне.
Акцыі пратэсту ў Кіеве доўжацца з канца лістапада мінулага года, калі ўрад Украіны адмовіўся падпісваць ужо ўзгоднены дагавор аб асацыяцыі з ЕС на карысць больш цеснага супрацоўніцтва з Расіяй і іншымі краінамі Мытнага саюза.
Абвастрэнне супрацьстаяння адбылося 18 лютага, пасля таго як прыхільнікі апазіцыі накіраваліся да Вярхоўнай рады з патрабаваннем вярнуць Канстытуцыю 2004 года, якая прадугледжвае больш абмежаваныя паўнамоцтвы прэзідэнта. Мірнае шэсце перарасло ва ўзброеныя сутыкненні.
Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя Украіны, падчас узброеных сутыкненняў у Кіеве загінулі 28 чалавек, 445 пацярпелых звярнуліся па медыцынскую дапамогу, з іх 287 шпіталяваныя. Сярод шпіталяваных 88 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, адзін дэпутат, шэсць журналістаў, чацвёра непаўналетніх і два іншаземцы, грамадзянства якіх не ўдакладняецца.
20 лютага ва Украіне аб`яўлена жалоба. Па ўсёй краіне павінны быць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі, адменены забаўляльна-канцэртныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, унесены адпаведныя змены ў праграмы тэле- і радыёперадач.
У сувязі з эскалацыяй палітычнага супрацьстаяння ў чацвер у Кіеў прыбылі міністры замежных спраў Германіі, Польшчы і Францыі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/47/25088
Текущая дата: 28.12.2024