Белорусский портал в Казахстане

Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з Украінай па меры фарміравання фактычнага новага ўкраінскага кіраўніцтва



Аб гэтым паведаміў 27 лютага журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

"Адносіны з фактычным новым кіраўніцтвам нашай паўднёвай суседкі будуць выбудоўвацца па меры фарміравання новага кіраўніцтва Украіны. Наколькі вядома, гэты працэс яшчэ не завершаны", - сказаў прадстаўнік МЗС.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што Беларусь няўхільна прытрымліваецца прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы і разлічвае на хуткае вырашэнне сітуацыі ва Украіне, а таксама на далейшае развіццё дружалюбных і добрасуседскіх адносін.

27 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/47/25216
Текущая дата: 28.12.2024