Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык возьмуць удзел у трэцім раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін — удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" (УП), якія пройдуць у Ерэване 12—13 верасня.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у рамках мерапрыемства адбудзецца агульная дыскусія кіраўнікоў МЗС і тэматычная сустрэча з удзелам міністраў адукацыі краін — партнёраў УП.
У парадак дня нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў уключаны актуальныя пытанні бягучага стану і перспектыў далейшага развіцця Усходняга партнёрства, у тым ліку падрыхтоўка трэцяга саміта УП, які пройдзе 28—29 лістапада ў Вільнюсе.
Папярэдняя нефармальная сустрэча прайшла 12—13 лютага 2013 года ў Тбілісі.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/49/23344
Текущая дата: 27.12.2024