Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3-4 кастрычніка наведае з афіцыйным візітам Казахстан



Такую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Прэзідэнта Казахстана, у час візіту 3-4 кастрычніка пройдуць перагаворы кіраўнікоў дзяржаў. Лідары дзвюх краін абмяркуюць пытанні паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і індустрыяльна-інавацыйнай сферах, а таксама прамысловай кааперацыі ў аграпрамысловым комплексе.

Таксама будзе абмеркаваны ход развіцця інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, у першую чаргу ў МС і АЭП. Акрамя таго, плануецца падпісанне сумеснай заявы кіраўнікоў дзяржаў і шэрага двухбаковых дакументаў.

"Маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі прызначаны замацаваць і надаць новы імпульс супрацоўніцтву дзяржаў у двухбаковым і шматбаковым фарматах, а таксама дасць магчымасць ажыццявіць "зверку гадзіннікаў" па актуальных міжнародных праблемах", - адзначаецца ў паведамленні.

30 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/49/23576
Текущая дата: 27.12.2024