Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прадставіла нацыянальны вопыт па прадухіленню злачыннасці на сесіі камісіі ААН у Вене



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі.

Беларусь прадставіла нацыянальны вопыт на 22-й сесіі Камісіі ААН па прадухіленню злачыннасці і крымінальнаму правасуддзю (КПЗКП), якая праходзіць у Вене 22-26 красавіка.

Гэта тэма была адлюстравана, у прыватнасці, у выступленнях прадстаўнікоў упраўлення па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі МУС і ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Выступленні членаў беларускай дэлегацыі адбыліся ў ходзе разгляду пункта парадку дня, прысвечанага пытанням ажыццяўлення міжнародных абавязацельстваў у рамках Канвенцый ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці і супраць карупцыі.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Валерый Варанецкі звярнуўся да ўдзельнікаў сесіі ў якасці каардынатара і ад імя Групы сяброў, якія аб`ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Увага камісіі была прыцягнута да пытанняў ажыццяўлення Глабальнага плана ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, ініцыіраванага Рэспублікай Беларусь, а таксама праекта беларускай рэзалюцыі па гэтай тэме, прадстаўленага на разгляд 22-й сесіі КПЗКП.

Беларускі дыпламат акцэнтаваў увагу на неабходнасці далейшай работы Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці па інтэграцыі палажэнняў Глабальнага плана ў адпаведныя праграмы і актыўнага ўключэння ў працэс рэалізацыі Глабальнага плана каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі. У кантэксце будучай ацэнкі выканання Глабальнага плана была падкрэслена важнасць актыўнага ўдзелу дзяржаў - членаў ААН у рабоце запланаванага на 13 мая ў Нью-Ёрку пасяджэння высокага ўзроўню па гэтаму пытанню.

25 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/50/20840
Текущая дата: 18.11.2024